За першае паўгоддзе колькасць злачынстваў у Беларусі скарацілася амаль на 14% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч 18 ліпеня падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, паводле слоў Васілевіча, значна зменшылася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, разбояў, рабаванняў, хуліганстваў. На 18% скарацілася колькасць злачынстваў сярод непаўналетніх. Як зазначыў Рыгор Васілевіч, "гэтай пазітыўнай тэндэнцыі ўдалося дабіцца дзякуючы сумеснай працы праваахоўных органаў і мясцовых улад".
Іншы важны аспект, на думку прэзідэнта, гэтая праца па растлумачэнні дзейнага заканадаўства сярод грамадзян, у працоўных калектывах. Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтай сферы кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў, якія займаюцца прававым забеспячэннем і рэалізацыяй права, "не дапрацоўваюць і не выступаюць дастаткова актыўна ў СМІ".
У якасці асобнага пытання, паведаміла прэс-служба, была абмеркавана праблема росту выпадкаў кіравання транспартам у нецвярозым стане. Колькасць вадзіцеляў, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ваджэнне ў нецвярозым стане, за паўгоддзе павялічылася больш чым на 20%. Прэзідэнт даручыў у хуткім часе знайсці больш эфектыўныя меры адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, каб забяспечыць большую бяспеку на дарогах.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1032/8048
Текущая дата: 16.11.2024