Ініцыятары Руху Будучыні (Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі) у інтэрнэце апублікавалі плян дзеяньняў на бліжэйшую сераду 13 ліпеня. Яны прапануюць болей ня пляскаць у ладкі.
У цэлым тактыка «маўклівых» пратэстаў застаецца нязьменнай – выхад на галоўныя плошчы гарадоў. Але замест воплескаў прапануецца ўсім пратэстоўцам завесьці буднікі на сваіх мабільніках. Званкі павінны загучаць у 20.00. Разам з прапановаю не правакаваць міліцыю і пазьбягаць канфліктаў, ініцыятары заклікаюць не мірыцца з гвалтам і бараніць таварышаў, якіх схапілі людзі ў цывільным.
11 ліпеня 2011
Радыё Свабода
11 ліпеня 2011
Радыё Свабода
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1034/7855
Текущая дата: 16.11.2024