"Нам узмоцнена і мэтанакіравана навязваюць бессаромныя сцэнарыі "каляровых рэвалюцый", напісаныя пад капірку ў сталіцах асобных краін", — заявіў 3 ліпеня, выступаючы на ваенным парадзе ў гонар Дня Незалежнасці ў Мінску, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
— Мы разумеем, што мэта гэтых нападаў — пасеяць няўпэўненасць і трывогу, разбурыць грамадскую згоду. У канчатковым выніку — паставіць нас на калені і звесці да нуля ўсе заваёвы незалежнасці. Гэтаму не бываць".
"Мы выстаялі ў гады Вялікай Айчыннай, сваімі рукамі пераадолелі разруху, стварылі на сваёй выдатнай зямлі прыгожую і гордую дзяржаву. Мы даказалі сваё права людзьмі звацца. Мы выстаім і сёння, пераадолеем любыя цяжкасці і годна вытрымаем навязаныя нам выпрабаванні", — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цяпер ваеннай пагрозы для Беларусі няма. Але гісторыя, у тым ліку найноўшая, заклікае: порах заўсёды трэба трымаць сухім. "Мірная і стваральная праца павінна быць надзейна і безумоўна забяспечана. Нам ёсць што абараняць: родную зямлю, слаўную гісторыю, адзінства нацыі, сацыяльную справядлівасць і духоўныя каштоўнасці народа. Мы нікому не пагражаем, ні на каго не нападаем і не збіраемся гэтага рабіць у далейшым. Мы не распрацоўваем і не выкарыстоўваем зброю масавага паражэння. Не фінансуем міжнародную злачыннасць і тэрарызм. Не рыхтуем баевікоў для арганізацыі рэвалюцый у суседзяў. Не гандлюем жанчынамі і дзецьмі", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Імкненне пэўных колаў" выкарыстоўваць у палітыцы сілавыя метады, націск і эканамічныя санкцыі для прасоўвання сваіх інтарэсаў Лукашэнка назваў "рэальнай крыніцай напружанасці". Паводле яго слоў, "ідзе эскалацыя інфармацыйнай інтэрвенцыі. Без усякага сораму ўзмацняецца маніпуляцыя грамадскай думкай. Нормай становіцца безпадстаўнае шальмаванне, у тым ліку ананімнае, пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі".
"Уладныя людзі прымяняюць супраць непажаданых краін зброю масавага інфармацыйнага паражэння. Мэта ўсяго гэтага — дыктат, навязванне палітычнай волі, уніфікацыя міру, прымус народаў да новай светабудовы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што шматвектарная знешняя палітыка Беларусі, заснаваная на прынцыпах узаемапавагі, роўнасці і партнёрства прадугледжвае ўсебаковае як супрацоўніцтва з Расіяй, дзяржавамі былога Савецкага Саюза, так і развіццё ўзаемавыгадных адносін з іншымі саюзамі і краінамі.
"Сярод нашых пастаянных прыярытэтаў — умацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё ўласных Узброеных сіл, падтрыманне на належным узроўні боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, паслядоўнае ўзмацненне Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", — сказаў Лукашэнка.
"Сістэма нацыянальнай бяспекі заўсёды гатова надзейна абараніць канстытуцыйныя асновы, суверэнітэт дзяржавы, чыстае неба над нашай краінай і забяспечыць душэўны спакой людзей", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Таццяна Каравянкова, Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1036/7661
Текущая дата: 16.11.2024