Белорусский портал в Казахстане

У студзені—маі рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам у памеры 493,4 млрд. рублёў, або 0,7% да ВУП



У студзені—маі рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам у памеры 493,4 млрд. рублёў, ці 0,7% да ВУП, пры гадавым плане дэфіцыту 3,2% да ВУП.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 13,8 трлн. рублёў, ці 41,1% гадавога плана.

Прафіцыт бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень—май склаў 1 трлн. 979,8 млрд. рублёў, ці 2,7% да ВУП.

Даходы бюджэту сектара органаў дзяржкіравання склаліся ў суме 33,8 трлн. рублёў, ці 44,3% гадавога плана.

За студзень—май 2011 года ў бюджэт сектара органаў дзяржкіравання паступіла ПДК на 6,8 трлн. рублёў, ці 35,4% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 2,8 трлн. рублёў, ці 42,2% гадавога плана. Акцызы паступілі ў суме 1,8 трлн. рублёў, ці 32,7% гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,8 трлн. рублёў, ці 52,5% гадавога плана. Паступленні на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне склалі 9,9 трлн. рублёў, ці 48% гадавога плана.

Па стане на 1 чэрвеня запазычанасць па падатках і зборах склала 62,5 млрд. рублёў і паменшылася за май на 10,1 млрд. рублёў.

Расходы бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень—май 2011 года склалі 31,9 трлн. рублёў, ці 38,4% гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 13,3 трлн. рублёў, ці 33,4% гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 3,3 трлн. рублёў (28,9%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 4,4 трлн. рублёў (35,6%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана 20,2 трлн. рублёў (41,8%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1037/7621
Текущая дата: 16.11.2024