Белорусский портал в Казахстане

Памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракту ў менскім мэтро



У рэабілітацыйным цэнтры "Аксакаўшчына" памёр Андрэй Ільін.

Андрэй Ільін, 1974 году нараджэньня, працаваў лекарам у Лякарні хуткай дапамогі.

Раней паведамлялася, што ў шпіталях Менску на стацыянарным лекаваньні знаходзяцца 28 пацярпелых ад выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая". Стан 7 зь іх мэдыкі ацэньвалі як сярэдне-цяжкі, 21 — лёгкай ступені цяжкасьці.

Ад выбуху ў менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка, загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

Абвінавачаньне па факце тэрарызму выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Раней намесьнік генпракурора Андрэй Швед таксама паведаміў журналістам, што ў межах гэтай крымінальнай справы яшчэ аднаго падсьледнага вінавацяць у незаконным абароце выбуховых рэчываў.

25 траўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1051/6703
Текущая дата: 15.11.2024