Белорусский портал в Казахстане

Кахаем па-беларуску!



Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 13 лютага запрашае ўсіх, каго цікавіць беларуская традыцыйная культура, на ўнікальную лірычна-гумарыстычную праграму "Кахаем па-беларуску", прысвечаную Дню закаханых. У праграме вы зможаце даведацца аб традыцыйным стаўленні беларусаў да кахання, шлюбу, сям`і.

Вас чакае вясёлае падарожжа па сцяжынках, якія пратапталі закаханыя ў музеі. У гэты дзень наведвальнікаў чакае канцэрт фальклорнага гурта "Мілавіца", паказ фрагмента музейнага абрада "Беларускае вяселле", конкурсы "Зробім ляльку" і "Спраўная пара", варажба на каханне і жаніцьбу ў музейных Зялярак, народныя гульні для дзяцей і дарослых, майстар-клас па традыцыйных танцах, гушканне на арэлях, вясёлыя жарты і прыемныя нечаканасці. Упершыню ў закаханых будзе магчымасць зрабіць незвычайнае запамінальнае фота.

Падчас свята вы зможаце набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць "Беларускую карчму" з сапраўднай беларускай кухняй.

Кульмінацыяй свята стане новы музейны абрад "Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям`і шчасце", а таксама частаванне гарачай гарбатай з зёлак каля вогнішча.
______________________
Пачатак – 13:00 (да 15:00).
Кошт квіткоў: для дарослых- Br6300., для студэнтаў і навучэнцаў - Br3150, з правам фатаграфавання – Br8900.
Кошт катання на гужавым транспарце: маршрут N1 – Br2500, маршрут N2 – Br5010/
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 16:00. Каса - з 10:00 да 15:30.
______________________
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi "Паўднёва-Заходняя" прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус N203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы N262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. "Музей".

Интерфакс
7 февраля 2011

Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта. Минск, Минская область, Минский район, деревня Озерцо Тел. 507-69-37 (касса), 209-41-63. Дата проведения  13.02.2011.


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1076/4348
Текущая дата: 20.09.2024