1 сакавіка ў Мінску судзілі шасцярых фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня.
У судзе Фрунзенскага раёна пачаўся працэс над Аляксандрам Атрошчанкавым — прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, а таксама ўдзельнікамі акцыі Дзмітрыем Новікам і Аляксандрам Малчанавым. Усім тром інкрымінуюць учыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), што цягне пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да васьмі гадоў.
Малчанаў апрача гэтага абвінавачваецца на падставе артыкула 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў).
Працэс вядзе суддзя Таццяна Чаркас. У судзе Малчанаў прызнаў сваю віну цалкам, Новік — часткова, Атрошчанкаў віны не прызнае. Адбыўся допыт сведак па справе з ліку супрацоўнікаў КДБ і міліцыі. Судовае пасяджэнне завяршылася ў другой палове дня 1 сакавіка праглядам відэаматэрыялаў, пададзеных супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Аднак з-за тэхнічных прычын прагляд завершаны не быў. У сувязі з гэтым прагляд відэадоказаў працягнецца 2 сакавіка.
У судзе Маскоўскага раёна прайшлі пасяджэнні ў межах працэсаў над яшчэ трыма фігуранткамі гэтай крымінальнай справы — грамадзянамі Расіі Арцёмам Брэусам і Іванам Гапонавым, а таксама Дзмітрыем Мядзведзем.
Брэус і Гапонаў абвінавачваюцца на падставе ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у масавых беспарадках, што суправаджаліся пагромамі, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады, а таксама ў нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі.
Сёння дзяржабвінаваўца Сяргей Кунаш зачытаў спіс з 15 пацярпелых міліцыянераў, якія, паводле яго слоў, былі збіты дэманстрантамі. Ён сцвярджае, што Брэус і Гапонаў у гэтым удзельнічалі. Да справы далучаны пастановы аб прызнанні супрацоўнікаў міліцыі пацярпелымі, пратаколы іх допыту, заключэнне судмедэксперта.
У сувязі з удакладненым абвінавачаннем адвакаты расіян папрасілі зрабіць у працэсе перапынак. Суддзя Любоў Сімахіна іх просьбу задаволіла — суд перанесены на 10 сакавіка. Пры гэтым яна адмовіла ў хадайніцтве аб змене Брэусу і Гапонаву меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.
На 10 сакавіка таксама перанесены суд над Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Суддзя Алена Рудніцкая прыняла такое рашэнне паводле хадайніцтва абароны ў сувязі з перавыстаўленнем абвінавачання.
Артыкул, на падставе якога абвінавачваецца Мядзведзь, застаўся ранейшым (ч. 2 арт. 293 КК), аднак абвінавачанне ўдакладнена. Паводле слоў дзяржабвінаваўцы, падсудны аказваў узброенае супраціўленне супрацоўнікам міліцыі.
БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1079/4795
Текущая дата: 15.11.2024