Трэці сезон фестывалю «Вытокі» стартаваў 19 траўня ў Жлобіне з насычанай праграмай.
У гэты сонечны дзень гараджане з вялікай радасцю выходзілі на вуліцу, акуналіся ў фестывальную атмасферу і ўдзельнічалі ў актыўнасцях свята. Асабліва па душы маленькім жлабінчанам прыйшоўся мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі — малюйце самі», які праходзіў на адной з галоўных вуліц горада – бульвары Металургаў. Таксама ў першы дзень прайшоў семінар-практыкум па алімпійскай адукацыі ў Беларусі.
А вось вячэрняя праграма першага фестывальнага дня мела тэатральную накіраванасць. У Палацы культуры Металургаў гледачам быў прадстаўлены спектакль Моладзевага тэатра эстрады «Як ноч стала дзяўчынай». Завяршылася ўсё кінапаказам пад адкрытым небам.
Сёння актыўнасці «Вытокаў» набіраюць яшчэ большыя абароты. Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця там пачаўся традыцыйны алімпійскі квэст. У другой палове дня жыхары горада змогуць наведаць шоу-паказ «Роднае-моднае», вакальны конкурс маладых выканаўцаў і канцэрт. Завершыцца фестываль святочным феерверкам у 23:00 і дыскатэкай.
Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 20 траўня 2023
Звязда, 20 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/108/69491
Текущая дата: 18.11.2024