Гэты дзень з`яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 траўня
У 1925 годзе Выйшаў першы нумар газеты "Комсомольская правда".
Хто нарадзіўся 24 траўня
1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак рамантычнага кірунку.
1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.
1920 год: Сямён Аляксандраў, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі і амерыканскі музыкант Боб Дылан.
24 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яны нарадзіліся ў заможнай сям`і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава, які звярнуўся да імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў настаўнікаў, якія маглі бы распаўсюджваць хрысціянства. Браты разам з вучнямі перарабілі славянскі алфавіт, які атрымаў назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту знаходзіцца варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.
Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры". У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор`е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджыстае, калі ж сухая – гарачае і сухое.
Па павер`ях 24 траўня прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады стараліся не падыходзіць.
Sputnik, 24 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/108/69524
Текущая дата: 18.11.2024