Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Апазіцыя будзе атрымліваць па галаве на ўсю катушку, калі будзе дэстабілізаваць становішча ў краіне



Падчас наведвання спарткомплексу "Раўбічы" 19 лютага Аляксандр Лукашэнка ў рэзкіх выказваннях азваўся пра апазіцыю.
"Хоча апазіцыя з`явіцца, няхай паяўляецца. Такая [цяперашняя] апазіцыя — будуць атрымліваць па галаве на ўсю катушку, калі яны будуць дэстабілізаваць становішча ў краіне. Прытым мы з імі так сябе паводзіць не будзем, як дагэтуль", — заявіў Лукашэнка.

"Давайце будзем шчырыя: апазіцыі ў Беларусі цяжка з`явіцца не таму, што яе тут заціснулі, — сказаў ён. — Я колькі разоў пра гэта казаў: у любой краіне павінна быць канкурэнцыя ва ўсім. Я наогул чалавек, які абсалютна горача любіць канкурэнцыю: ёсць канкурэнцыя — ёсць нармальнае жыццё. Тое ж самае і палітычная канкурэнцыя. Але цяжка з`явіцца апазіцыі, яшчэ раз падкрэсліваю, не таму, што яе тут заціскаюць і не даюць магчымасці з`явіцца. Наша гэтак званая апазіцыя — вы ж яе ўбачылі ўжо, можа, нават той, хто мне не верыў, чаго яна вартая — гэтая так званая апазіцыя, гэта не апазіцыя".

"Яна вельмі далёкая ад народа і праблем народных, і  ёй цяжка з`явіцца яшчэ і таму, што дзейная ўлада як праводзіла, гэтак і будзе праводзіць лінію народную. Лукашэнка з людзьмі сваімі прыйшоў з апазіцыі да ўлады, канструктыўнай апазіцыі. І тады я абяцаў і гэтага трымаюся паўтара дзясятка гадоў: галоўнае для нас — чалавек. Гэта не азначае, што мы будзем друкаваць грошы і раздаваць, не, але мы будзем ствараць усе ўмовы для таго, каб чалавек мог працаваць і зарабіць. Гэта значыць мы праводзім народную палітыку", — мяркуе Лукашэнка.

"Каб з`явіліся людзі, якія занялі іншую пазіцыю, г.зн. супраць нашай палітыкі, значыць, супраць народа, але наўрад ці хто такую апазіцыю падтрымае, асабліва на стадыі станаўлення. Гэта добра ўжо, умацаваліся б, потым бы падманвалі людзей. <…> Што яны прапануюць у альтэрнатыву? Ну, прапанавалі ў альтэрнатыву на выбарах чысты папулізм. Хто ў народзе паверыў у тое, што яны прапаноўваюць? Яны ж наогул прапаноўвалі, што будзеш ляжаць на печцы, сонца будзе табе заўсёды ў акно свяціць, ты будзеш накормлены, сыты, табе поўная свабода, дэмакратыя, заработная плата, не працуючы, льготы і г.д. Народ паверыў? Не. Таму што людзі ўжо гэтых абяцанняў наеліся ў свой час. І да чаго гэта прывяло, таксама разумеюць. Ды яшчэ беларусы. Гэта ж прыстойныя людзі, адукаваныя, якія ўсё ў жыцці разумеюць", — сказаў беларускі кіраўнік.

"Быў бы я ў апазіцыі, я б шукаў на канструктыве, як гэта і было некалі. І ішоў бы да ўлады, — заявіў ён. — Але яны ўзялі шлях на рэвалюцыйныя перавароты. Такой падтрымкі яны не атрымаюць, і гэтым самым яны сябе вельмі здорава апусцілі. Зараз, вядома, будзе вельмі цяжка, нават калі ты канструктыў будзеш прапаноўваць, у людзей ужо ў памяці дакладна забіта: раз гэта апазіцыя — значыць, гэта вайна".

"Ну, гэта яны стварылі — гэта не я ім ствараў. І тое, што адбывалася тады, у ноч 19-га, вы ўсё бачылі. Я яшчэ раз падкрэсліваю: я катэгарычна забараніў трымаць на вуліцы хоць аднаго лішняга міліцыянера, каб нас не папракнулі. Але выбачайце, калі штурмуюць Дом урада, я што, павінен на гэта спакойна глядзець? Тым больш з самага пачатку я бачыў і ведаў, хто стаіць за іх спінай. Хлопцы, дзякуй ім, міліцыянерам, спрацавалі вельмі прафесійна, за сем з паловай хвілін на плошчы нікога не было", — сказаў Лукашэнка.

"Апазіцыя павінна быць, але я яе сам сабе ствараць не буду, — заявіў ён. — Дакладна ведаю гэта і абяцаю, што я не буду ствараць сам сабе апазіцыю. Але і перашкаджаць не буду, каб з`явіліся канструктыўныя людзі, якія аб`яднаюцца і будуць выступаць з нейкім альтэрнатыўным пунктам гледжання. <…> Я ж не вечны, і вы не вечныя. І не хацелася б, каб нехта кагосьці давіў за праўду. Заўтра і я магу апынуцца ў такой сітуацыі. Таму нават з асабістых меркаванняў я гэта рабіць не буду".

"Я хачу, каб у нашай краіне людзі не толькі на кухнях шапталіся і нешта абмяркоўвалі. Я хачу, каб людзі, як сапраўдныя беларусы, прыстойныя, абмяркоўвалі праблемы. Ну, калі можаце падказаць нешта, прыйдзіце, падкажыце. Мы гэта хутка будзе рэалізоўваць, калі гэта падыходзіць. Але толькі не са шкурных інтарэсаў чыіхсьці, раздаць і падзяліць", — сказаў Лукашэнка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1082/4583
Текущая дата: 14.11.2024