Некамерцыйная ўстанова "Цэнтр экалагічных рашэнняў" праводзіць у Беларусі экакультурны конкурс эсэ і фатаграфіі "Зялёнае спажыванне".
Як паведаміў праграмны дырэктар цэнтра Яўген Лабачоў, мэта конкурсу — прыцягнуць грамадскую ўвагу да безадказных спажывецкіх паводзін людзей у адносінах да навакольнага асяроддзя.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны незалежна ад узросту і адукацыі. Работы прымаюцца да 25 сакавіка.
Эсэ і фатаграфіі павінны раскрываць адну з пяці тэм конкурсу. У прыватнасці, тэма "Добрыя прывычкі" прысвечана простым і прывычным дзеянням, якія, тым не менш, дапамагаюць берагчы прыродныя рэсурсы (выключэнне святла, адмова ад пластыкавых пакетаў пры наведванні магазіна і г.д.).
Тэма "Аднаразовае жыццё" прапаноўвае раскрыццё праблемы абыякавага стаўлення чалавека да навакольнага свету і рэчаў, якія сёння ўсё часцей становяцца аднаразавымі.
Аналагічная праблема, толькі ў шырэйшым яе разуменні, ляжыць і ў аснове тэмы "Грамадства спажывання".
Работы на тэму "Час — грошы" павінны раскрыць узаемасувязь паміж гэтымі двума паняццямі.
Нарэшце, апошняя тэма — "Кошт прызнання" — мае на ўвазе супярэчнасць чалавечых каштоўнасцяў і нецывілізаванага, спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя.
У склад журы конкурсу ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і эколагі. Яны будуць ацэньваць работы з пункту гледжання іх мастацкай каштоўнасці і арыгінальнасці.
Падвядзенне вынікаў конкурсу плануецца ў красавіку. Лепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў і спонсараў конкурсу — гэта сертыфікаты на куплю фотаабсталявання, вячэра ў рэстаране, набор арганічных прадуктаў і іншыя.
Партнёрамі праекта "Зялёнае спажыванне" выступаюць кааліцыя "Чыстая Балтыка" і Нарвежскае таварыства аховы прыроды, партал Zнята, экалагічнае таварыства "Зялёная сетка", Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), кампанія "СНАМІ", фотацэнтр "Фотамакс", кафэ "Абрыкос", магазін "Фотатэхніка" і спажывецкае таварыства "АРГО".
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1084/4433
Текущая дата: 14.11.2024