Белорусский портал в Казахстане

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня



Віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Нараджэннем Хрыстовым.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстова з`яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці і чалавекалюбству, а значыць, дапамагае станавіцца лепшымі, больш гуманнымі, справядлівымі. Гэты цудоўны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў спагадзе, дапамозе і клопаце.

У Беларусі, дзе спакон веку побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, Нараджэнне Хрыстова набывае асаблівы сэнс як сімвал згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі. У такія дні мы асабліва ясна ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб`яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць дабрабыт у агульным беларускім доме, зрабіць яго яшчэ больш багатым і прыгожым.

Няхай цяпло калядных дзён сагравае вас увесь год і павялічвае стваральную энергію для працы ў імя нашай Айчыны.

Зычу вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і радаснага настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1091/3422
Текущая дата: 20.09.2024