Белорусский портал в Казахстане

Серж Саргсян павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі



Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Арменія Серж Саргсян.

"Упэўнены, што ваш аўтарытэт, энергія і шматгадовы вопыт дзяржаўнай дзейнасці будуць і ў далейшым служыць на карысць брацкага беларускага народа, устойлівага развіцця і працвітання Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў віншаванні.

Таксама на імя кіраўніка беларускай дзяржавы паступілі віншаванні ад Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога, старшыні Палаты дэпутатаў Ліванскай Рэспублікі Набіха Беры і Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Архіепіскапа Марціна Відовіча.

Звязда



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1091/3424
Текущая дата: 20.09.2024