Белорусский портал в Казахстане

Ярмошына: БДІПЧ АБСЕ прысвойвае сабе карныя функцыі



Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якое арганізуе місіі міжнароднага назірання на выбарах, прысвойвае сабе карныя функцыі. Такую выснову спадарыня Ярмошына зрабіла ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.

Яна лічыць, што назіральнікі ад АБСЕ бяруць на сябе функцыі, якія выходзяць далёка да межы самой ідэі міжнароднага назірання. На думку старшыні ЦВК, гэта ўжо ўмяшанне ў справы ўнутранага дзяржаўнага суверэнітэту, цытуе Ярмошыну  партал TUT.by

Нагадаем, 20 снежня АБСЕ дала адмоўную ацэнку мінулым прэзідэнцкім выбарам у Беларусі. Сярод негатыўных момантаў вылучаюць вечар 19 снежня, які быў азмрочаны масавымі непарадкамі і затрыманнямі.

Еўрарадыё
26 снежня 2010 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1091/3454
Текущая дата: 20.09.2024