Белорусский портал в Казахстане

Берасцейскія праграмісты стварылі самаразвівальны антывірус-прадказальнік



Група студэнтаў і выкладчыкаў Берасцейскага ўніверсітэта распрацавала новую антывірусную праграму. Па словах распрацоўшчыкаў, праграма здольная выяўляць у тым ліку і невядомыя раней вірусы і атакі. У аснову якой пакладзены штучны інтэлект.

Уладзімір Галаўко, загадчык кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук, прафесар: "Гэта значыць, яна - самаорганізавальная, самаразвівальная сістэма. Мы яе можам запусціць адзін раз у камп`ютар, і далей яна будзе вучыцца на новых дадзеных".

Сяргей Безабразаў, дацэнт кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій БДТУ: "Гэта як імунная сістэма чалавека. Яна не ведае ўсіх бактэрый, але ў яе ёсць алгарытм, які дазваляе абараняць чалавечае цела ад любых інфекцый. Вось нешта падобнае мы спрабуем перанесці на камп`ютарную сістэму".

Берасцейскай распрацоўкай ужо зацікавіўся шэраг буйных фірмаў, у тым ліку і замежных. У цяперашні час вядуцца перамовы аб супрацоўніцтве. У прынцыпе, магчымыя два шляхі развіцця гэтага праекту, паведамляе "Віртуальны Брэст".

"Першы, гэта сумесна з вядомым брэндам антывіруснай кампаніі распрацаваць модуль і ўключыць яго ў склад ужо вядомага брэнда. У гэтым выпадку ніхто не будзе ведаць аб нашай распрацоўцы. Другі шлях развіцця, гэта калі мы знаходзім фінансаванне з боку людзей, якія толькі прыходзяць у IT-бізнэс. Тады ствараецца новы брэнд, новы беларускі антывірус", - распавялі распрацоўшчыкі.

Тэлеграф
10 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1094/3785
Текущая дата: 14.11.2024