Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: Праца з ЕС не азначае наш сыход ад Расіі



"Мы не маем намеру выбіраць паміж Еўрасаюзам і Расіяй, мы не ідзем ні на Усход, ні на Захад. У нас ёсць сваё ўласнае месца ў Еўропе", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 снежня, выступаючы на IV Усебеларускім народным сходзе.

Паводле слоў прэзідэнта, найбольш аптымальнай для Беларусі з`яўляецца "стратэгія роўнай набліжанасці да Усходу і  Захаду".

З-за "шматгадовага крэну ў бок Расіі ў нас шмат страчаных магчымасцяў на еўрапейскім напрамку", прызнаў Лукашэнка. "Настаў час працаваць над пашырэннем адносінаў з ЕС. Канструктыўны, даверы, хаця і няпросты дыялог здольны разбурыць стэрэатыпы", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь разлічвае на прагматычны падыход з боку Бруселя.

"Праца з ЕС не азначае наш сыход ад Расіі. На заходнім напрамку ў нас праблем больш, чым з Расіяй. Але калі Расія зачыніла дзверы для нашых тавараў, мы ўдзячныя ЕС, што яны так не зрабілі. Зараз мы з ЕС гандлюем больш, чым з Расіяй", — зазначыў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1098/3131
Текущая дата: 20.09.2024