На гэты момант пяці экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прад`яўлена абвінавачанне на падставе частак 1 і 2 артыкула. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).
Варта зазначыць, што афіцыйнай інфармацыі адносна гэтага па-ранейшаму няма. Як паведамлялася раней, абвінавачанні прад`яўлены Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву (гэта пацвердзілі іх адвакаты), Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў).
30 снежня прад`яўлена абвінавачанне і Аляксею Міхалевічу. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Алег Агееў.
Паводле звестак праваабаронцаў і адвакатаў, абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на гэты момант таксама прад`яўлены даверанай асобе Рымашэўскага Паўлу Севярынцу, карэспандэнту расійскай "Новой газеты", жонцы Саннікава Ірыне Халіп, намесніку старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Анастасіі Палажанка, прэс-сакратару Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву, а таксама даверанай асобе экс-кандыдата Яраслава Раманчука Анатолю Лябедзьку.
Справа на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі) распачата следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.
Згодна з часткай 1 гэтага артыкула, "арганізацыя масавых беспарадкаў, што суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады", караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.
Згодна з часткай 2, "удзел у масавых беспарадках, якое праявілася ў непасрэдным учыненні дзеянняў, што названыя ў частцы першага сапраўднага артыкула", караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
Паводле апошніх звестак, падазронымі па справе аб масавых беспарадках праходзілі 26 чалавек: сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.
Яшчэ адзін былы кандыдат у прэзідэнты, Рыгор Кастусёў, паведаміў, што яму абвінавачанне пакуль не прад`яўлена. Кастусёў, як і экс-кандыдат Дзмітрый Ус, праходзіць падазроным па гэтай справе, але абодва яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Звязацца з Усам пакуль не ўдалося — на тэлефонныя званкі ён не адказвае.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.
Мінск, 30 снежняя 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1099/3485
Текущая дата: 14.11.2024