Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 траўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 237 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 траўня і чым адзначаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 траўня

У 1965 годзе было прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама званне крэпасці-героя – Брэсцкай крэпасці.

Хто нарадзіўся 8 траўня

1883 год: Сцяпан Некрашэвіч, першы старшыня Інстытута беларускай культуры (зараз НАНБ), акадэмік Беларускай акадэміі навук.
1927 год: Юрый Сідараў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кінарэжысёр Раберта Раселіні і іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс.

8 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Марка.

У гэты дзень гаспадыні прыбіраліся ў хаце, мылі падлогі і выносілі на вуліцу матрацы і бялізну, каб пачысціць і высушыць іх. У народзе таксама лічылася добрым знакам, калі на Марка пойдзе дождж – апостала яшчэ называлі ключнікам, лічылася, што так ён неба і землю "адмыкае", значыць, будзе добры ўраджай.

Калі ў лесе чуваць куванне зязюлі, усталюецца цёплае надвор`е.

Sputnik, 8 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/110/69406
Текущая дата: 18.11.2024