Белорусский портал в Казахстане

Кантрабандныя цыгарэты і "Інтэрнацыянал"



Супрацоўнікі віцебскай мытні на чыгуначнай станцыі ў Полацку затрымалі буйную партыю кантрабандных цыгарэт, якія ў чыгуначным вагоне спрабавалі перавезці за мяжу пад выглядам торфабрыкету.

Вагон з "брыкетамі на аснове торфу" згодна з суправаджальнымі дакументамі накіроўваўся ў Латвію. Але мытнікі атрымалі аператыўную інфармацыю пра кантрабанду. У выніку знайшлі ў вагоне больш за 8,3 мільёна штук цыгарэт расійскай вытворчасці двух найменняў. Пачкі ляжалі ў каробках сярод торфабрыкету. Пачаты адміністрацыйны працэс, у выніку якога матэрыялы будуць перададзеныя ў суд. Хутчэй за ўсё, цыгарэты будуць канфіскаваныя.

У Аршанскім раёне на трасе Брэст—Мінск—мяжа Расійскай Федэрацыі ля пасёлка Высокае супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі аўтамашыну "Інтэрнацыянал", якой, як потым высветлілася, кіраваў грамадзянін Расіі. Мужчына перавозіў без адпаведных суправаджальных дакументаў 6,5 тоны лому каляровага металу і 2,6 тоны лому чорнага агульным коштам 7,6 мільёна рублёў. Склалі адміністрацыйны пратакол. Груз канфіскавалі.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда
24 лістапада 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1104/2867
Текущая дата: 19.09.2024