Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ўспамінаюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій



У Мінску 29 кастрычніка члены міжнароднага праваабарончага дабрачыннага таварыства "Мемарыял" праводзяць Дзень памяці ахвяраў сталінізму ў Беларусі. Акцыя прымеркавана да 73-й гадавіне масавага расстрэлу ва ўнутранай турме Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС) БССР у Мінску і ў іншых турмах горада больш за 100 вядомых дзеячаў беларускай інтэлігенцыі.

Масавы расстрэл супрацоўнікі НКУС арганізавалі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Месцы пахавання забітых людзей да гэтага часу дакладна не ўстаноўлены. Лідар аргкамітэту па стварэнні руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык распавёў, што ў Мінску на сённяшні дзень вядомыя 13 месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму, перадае БелаПАН.

Дзень памяці беларуская дэмакратычная грамадскасць адзначае ўжо чацверты год запар. У гэтым годзе акцыя пачалася на Кальварыйскіх могілках, дзе яе ўдзельнікі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць памерлых сёлета былых вязняў ГУЛАГу Вячаслава Станішэўскага і Уладзіміра Святлова, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Далей ўдзельнікі акцыі накіраваліся ў Цівалі, Лошыцу, Благаўшчыну, Вайсковыя могілкі, Курапаты. У паездцы прыняло ўдзел каля 20 чалавек, у тым ліку кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, кінадраматург Уладзімір Халіп, былы вязень ГУЛАГу Сяргей Ханжанкоў.

Тэлеграф
29 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1109/2517
Текущая дата: 21.09.2024