Белорусский портал в Казахстане

Еўрасаюз выдзяляе Беларусі 5 млн еўра на экалагічны праект



25 кастрычніка Праграма развіцця ААН і Еўрапейскі Саюз падпішуць пагадненне аб выдзяленні больш за 5 млн еўра на новы праект у галіне наваколля. Пра гэта паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Праект будзе рэалізоўвацца на працягу трох гадоў у супрацоўніцтве з Мінпрыроды Беларусі.

Праект выдзеліць сродкі на развіццё нарматыўнай базы Беларусі ў сферы кіравання воднымі рэсурсамі, захавання біялагічнай разнастайнасці, экалагічнай сертыфікацыі ды іншых. Апрача таго, будуць падтрыманыя пілотныя праекты ў галіне цвёрдых побытавых адкідаў. Праект таксама мае на мэце павялічыць веды грамадскасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

22 кастрычніка 2010
Еўрарадыё
Андрэй Елісееў

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1114/2408
Текущая дата: 19.09.2024