Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сфармаваная ў суровыя ваенныя гады воінская часць прайшла гераічны баявы шлях ад Варонежа да Берліна, упісаўшы сваю слаўную старонку ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны, праявіўшы асаблівыя доблесць і мужнасць пры вызваленні Барысава і сталіцы Беларусі, за што полк быў удастоены ганаровай назвы „Мінскі“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Як у пасляваенныя гады, так і сёння ваеннаслужачыя 740-га зенітнага ракетнага палка прымнажаюць слаўныя традыцыі ветэранаў, нязменна дэманструючы высокае майстэрства ў час баявых стрэльбаў, вучэнняў і ў ходзе выканання адказных задач па ахове паветраных рубяжоў нашай краіны».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што воіны-зенітчыкі і ў далейшым, надзейна забяспечваючы бяспеку нашай Айчыны і абараняючы мірную працу беларусаў, будуць рабіць усё, каб над краінай заўсёды было чыстае неба.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць краіны і народа.
Звязда, 1 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/112/69266
Текущая дата: 18.11.2024