Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт агульнарэспубліканскай эстафеце «Ганаруся роднымі сімваламі», прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн — важныя атрыбуты нашай маладой незалежнай і суверэннай краіны, якія выказваюць асноўныя каштоўнасці і ідэалы грамадства. Іх папулярызацыя садзейнічае развіццю нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму. Адной з важных задач развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі з’яўляецца фармаванне ў юнакоў і дзяўчат любові да Радзімы, павагі да гісторыі краіны, беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і нацыянальных традыцый. На рэалізацыю гэтых мэт накіравана агульнарэспубліканская эстафета «Ганаруся роднымі сімваламі», якая пройдзе сёлета па 15 мая.
Сёлета свята, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Беларусі, адзначае 25-годдзе з дня заснавання. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы розных пакаленняў. Можна, напрыклад, размясціць дзяржаўны сцяг у вокнах сваіх кватэр і на асабістых аўто.
У рамках эстафеты БРСМ арганізуе па ўсёй краіне больш за 200 мерапрыемстваў. «Сярод іх — урачыстае ўручэнне моладзевых білетаў БРСМ, моладзевыя забегі і фестывалі, фотаконкурсы «Сцяг пераможны — радасці сцяг!».
Фатаграфіі з дзяржсімволікай у перыяд правядзення эстафеты можна публікаваць на асабістых старонках у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #Ганарусяроднымiсімваламi #роднаенароднае #знаюсвойфлаг #мойфлаг #мойсцяг #мойгімн #Беларусь.
Сяргей Расолька
Звязда, 2 траўня 2023
Сяргей Расолька
Звязда, 2 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/112/69285
Текущая дата: 18.11.2024