Белорусский портал в Казахстане

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ў бліжэйшы час абнародуе новыя факты затрыманняў і вынікі работы контрразведкі



Аб гэтым па выніках нарады ў Прэзідэнта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль.

"У нас кожны дзень ідзе ціхая работа. Яе кіраўнік дзяржавы асабіста кантралюе, ведае ўсе нюансы. У бліжэйшы час (тыдзень-паўтара) мы пакажам вынікі гэтай работы. На жаль, не ўсе нашы грамадзяне яшчэ ўсведамляюць тую небяспеку, якая складваецца вакол іх, вакол іх сем`яў. Таму мы на прыкладзе ўжо рэальных матэрыялаў, рэальных затрыманняў, работы контрразведкі, работы падраздзяленняў па абароне канстытуцыйнага ладу, якія прадухіляюць тэракты, пакажам вось гэтыя прыклады для таго, каб нашы людзі разумелі, з чым мы маем справу", - сказаў кіраўнік КДБ.

Па ўказанні кіраўніка дзяржавы будзе прыняты шэраг мер, звязаных з узмацненнем контрразведвальнага рэжыму. "Для таго каб працаваць на папярэджанне, на прафілактыку і не дапусціць у канчатковым выніку таго, што адбываецца побач з намі ў розных рэгіёнах", - растлумачыў Іван Тэртэль.

"Бяспека людзей, нашых грамадзян, сем`яў на першым месцы ў кіраўніка дзяржавы. Мы, адпаведна, дакладваем яму аб выкананні тых даручэнняў, якія дадзены Прэзідэнтам у сувязі з гэтай няпростай сітуацыяй. Але хацеў бы падкрэсліць, што Прэзідэнт руку на пульсе трымае. І нашым грамадзянам, не расслабляючыся, можна быць упэўненымі, што робіцца ўсё, што неабходна", - падкрэсліў старшыня КДБ.

2 траўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/112/69311
Текущая дата: 18.11.2024