Белорусский портал в Казахстане

У Дзень Перамогі на ўсіх буйных святочных пляцоўках у Мінску будуць дзяжурыць брыгады хуткай дапамогі



Аб гэтым паведаміў намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы для працы па грамадзянскай абароне і мабілізацыйнай рабоце гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Дубаневіч.

Паводле Аляксандра Дубаневіча, установы аховы здароўя да святочных мерапрыемстваў гатовыя.

«Установы аховы здароўя будуць працаваць у штатным рэжыме з улікам пераносу святочных і рабочых дзён. Стацыянары працуюць кругласутачна, служба хуткай медыцынскай дапамогі ўнесла карэктывы з улікам правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, і ўсе буйныя пляцоўкі на тэрыторыі горада Мінска будуць забяспечаны дзяжурствамі брыгад хуткай медыцынскай дапамогі», — распавёў Аляксандр Дубаневіч.

Акрамя таго, традыцыйна МНС і МУС возьмуць пад кантроль месцы правядзення святочных мерапрыемстваў.

Звязда, 3 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/112/69323
Текущая дата: 18.11.2024