Белорусский портал в Казахстане

Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса



Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса. Аб гэтым паведаміў загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі акадэміі навук Беларусі Алег Давыдзенка.

У ходзе даследаваньня было вывучана каля тысячы проб ДНК карэнных беларусаў. Збор геннага матэрыялу праводзіўся ў 2005-2006 гадах у шасьці асноўных рэгіёнах Беларусі.

Давыдзенка распавёў, што паводле даследаваньня, беларусы — гэта індаеўрапейцы, славяне, а не балты. Найбольш блізкія сваякі да нас па колькасці генетычных сістэм — гэта рускія і ўкраінцы. Бліжэй за ўсё да гэтай групы славян стаяць балты, наступныя па блізкасці — германцы, астатнія ўсе далей, сказаў даследчык.

Паводле яго слоў, сярод узораў ДНК беларусаў знойдзена таксама ад 2 да 4% генетычных сістэм азіяцкага паходжання. Вучоныя маюць намер высветліць іх паходжанне. Для гэтага плануецца вывучыць этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі: беларускіх татар, беларускіх яўрэяў і іншых.

Паводле навукоўца Алега Давыдзенкі, які кіраваў дасьледаваньнямі, інфармацыя пра генэтычны партрэт беларуса неабходная для нацыянальнай самасьвядомасьці, а таксама мае значэньне для гістарычнай навукі. На падставе дасьледаваньняў вучоныя зрабілі высновы, што тэрыторыя краіны была заселеная продкамі сучасных беларусаў прыкладна 8 тысяч гадоў таму.

Вынікі дасьледаваньняў таксама будуць карысныя для сучаснай крыміналістыкі, мяркуе Алег Давыдзенка.

паводле  БелаПАН
22 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1123/2409
Текущая дата: 15.11.2024