Нягледзячы на тое, што беларуская Біблія была адной з самых ранніх перакладных Бібліяў у Еўропе пачатку XVI ст., на сённяшні дзень не існуе Бібліі па-беларуску, перакладзенай з арыгінальных моваў (габрэйскай, арамейскай, грэцкай). Пытанню стварэння Бібліі на беларускай мове, якое застаецца актуальным і вострым, будзе прысвечаны семінар і круглы стол у Мінску 23–24 кастрычніка 2010 г.
У абмеркаванні праблемаў, звязаных з перакладам Святога Пісання на беларускую мову, прымуць удзел а. Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, Цэнтр біблійных студый і багаслоўя і Цэнтр «Экумена» (БГКЦ), Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ, Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, Праваслаўнае брацтва Канстанціна Астрожскага, душпастырства мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, Біблейскае таварыства Рэспублікі Беларусь, філолагі-беларусаведы.
Праграма семінара і круглага стала:
23 кастрычніка, субота
* Адкрытыя пасяджэнні з прачытаннем і абмеркаваннем дакладаў удзельнікаў семінара.
* 10.00–13.00 — даклады
* Перапынак.
* 15.15–18.15 — даклады
* 18.30 — урачыстая Вячэрня, якую адслужыць а. Аляксандр Надсан.
24 кастрычніка, нядзеля
15.00–17.00 — круглы стол для ўдзельнікаў семінара.
Семінар адбудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).
Catholic.by
13 кастрычніка 2010
Праграма семінара і круглага стала:
23 кастрычніка, субота
* Адкрытыя пасяджэнні з прачытаннем і абмеркаваннем дакладаў удзельнікаў семінара.
* 10.00–13.00 — даклады
* Перапынак.
* 15.15–18.15 — даклады
* 18.30 — урачыстая Вячэрня, якую адслужыць а. Аляксандр Надсан.
24 кастрычніка, нядзеля
15.00–17.00 — круглы стол для ўдзельнікаў семінара.
Семінар адбудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).
Catholic.by
13 кастрычніка 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1126/2303
Текущая дата: 15.11.2024