Белорусский портал в Казахстане

Мінэканомікі лічыць кітайскія крэдыты самымі выгаднымі для Беларусі



Намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч заявіў, што кітайскія крэдыты будуць найбольш эканамічна выгаднымі для Беларусі. "Мы разлічваем, што адным з галоўных замежных інвестараў будзе Кітайская Народная Рэспубліка", - адзначыў 14 кастрычніка прадстаўнік эканамічнага ведамства і дадаў, што праца з кітайскімі партнёрамі вялася пастаянна.

Як паведаміў Уладзімір Адашкевіч, на наступным тыдні чакаецца прыезд у Беларусь дэлегацыі з КНР у складзе 10 чалавек. "Мінэканомікі будзе працаваць з імі па канкрэтных праектах і напрамках", - адзначыў намеснік міністра.

У той жа час, па словах чыноўніка, Беларусь пашырае супрацоўніцтва са сваімі традыцыйнымі замежнымі інвестарамі. Сярод іх Уладзімір Адашкевіч адзначыў краіны Балтыі, Расію, Аўстрыю, Францыю, Германію. Намеснік міністра выказаў упэўненасць, што колькасць інвестыцый ад асноўнага інвестара Беларусі - Расіі - не паменшыцца.

Таксама Уладзімір Адашкевіч паведаміў, што вядзецца актыўная праца з інвестарамі з Германіі ў Напярэдадні інвестыцыйнага форуму, які пройдзе 17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне. "Мы разлічваем, што форум дасць сур`ёзны імпульс прыцягнення інвестараў пад канкрэтныя праекты і напрамкі ўкладанняў інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь", - сказаў прадстаўнік мінэканомікі.

Уладзімір Адашкевіч падкрэсліў, што, па дадзеных за дзевяць месяцаў 2010 года, прырост інвестыцый у асноўны капітал да аналагічнага перыяду 2009 года склаў каля 10%.

Тэлеграф.by
14 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1126/2308
Текущая дата: 15.11.2024