Белорусский портал в Казахстане

У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў альбом да 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры



З нагоды 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры ў выдавецтве «Pro Christo» выйшаў альбом «In nomine Domini» («У імя Пана»). У выданні адлюстравана гісторыя святыні, што была пабудавана езуітамі на пачатку XVIII ст. і кансэкравана ў 1710 г.

За час свайго існавання шмат чаго давялося спазнаць гэтым старажытным святым мурам. Яны перажывалі перыяды росквіту і заняпаду, але з волі Божай захаваліся ў віры бурлівых падзеяў. Архікатэдра — гэта не толькі галоўная каталіцкая святыня Беларусі, але і каштоўны помнік архітэктуры, які цудам перажыў гады ваяўнічага атэізму, хоць і быў моцна знявечаны, цалкам перабудаваны і на працягу сарака гадоў выкарыстоўваўся як Дом фізкультуры. Сёння мінская архікатэдра, адбудаваная і ўзноўленая ў сваім велічным архітэктурным абліччы, — гэта яскравы знак адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У альбоме змешчана каля 350 ілюстрацый, якія суправаджаюцца тэкстамі на беларускай і англійскай мовах.

Набыць альбом можна ў архікатэдральным кіёску (пл. Свабоды,9).

catholic.by
8 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1127/2230
Текущая дата: 15.11.2024