Белорусский портал в Казахстане

Зварот сакратарыята ТБМ



Зробім наступны 2011 год Годам роднай мовы.

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» занепакоена сённяшнім станам беларускай мовы ў нашай краіне. Паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў нашай краіны, якія назвалі сваёй роднай мовай беларускую, за апошнія 10 гадоў значна зменшылася. Зменшылася і колькасць людзей, якія штодня размаўляюць па-беларуску. Гэта выклікана нядбайным стаўленнем беларускай улады да захавання і пашырэння мовы тытульнай нацыі, найперш у сферы адукацыі. Складаецца ўражанне, што ўрадоўцы не разумеюць простых рэчаў: не будзе мовы — не будзе незалежнасці, а значыць, і краіны. Беларускі этнас можа знікнуць, як зніклі прусы ці яцвягі.

У сувязі з вышэйзгаданым сакратарыят ТБМ прапануе кіраўніку беларускай дзяржавы абвесціць наступны 2011 год Годам роднай мовы, а ўраду Беларусі — распрацаваць і ажыццявіць канкрэтную праграму дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.

29 кастрычніка
Сакратарыят ТБМ

Наша Ніва 1 лiстапада 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1129/2549
Текущая дата: 27.12.2024