Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 красавіка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто васемнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 247 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 красавіка

У 1387 годзе кароль польскі Ягайла пацвердзіў права князя Скіргайлы на валоданне Троцкім і Полацкім княствамі, а таксама надзяліў яго новымі ўладаннямі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

У 1919 годзе ў Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты "Беларуская думка".

Хто нарадзіўся 28 красавіка

1899 год: Леў Літвінаў, беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР і Татарстана.
1949 год: Уладзімір Буднік, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Тэры Пратчэт і амерыканская актрыса Джэсіка Альба.

28 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Арыстарха, Трафіма і Пуда, вучняў і паслядоўнікаў апостала Паўла.
Калі ўжо ўсталявалася цёплае надвор`е, у гэты дзень пчаляры выносілі вуллі на вуліцу. Пчаляроў у вёсках вельмі паважалі. Лічылася, што пчала джаліць толькі грэшных людзей, таму даглядалі за імі праведнікі.

З пчоламі было звязана шмат народных прыкмет. Калі перад узыходам сонца пчолы ўжо паводзяць сябе вельмі актыўна, будзе дождж. Тое ж самае можна сказаць, калі яны не адлятаюць далёка ад вулля. Калі пчолы вельмі злыя, будзе засуха.

Таксама нашы продкі верылі, што калі пчала круціцца вакол твару, чакаюць добрыя навіны. Калі яна заляцела ў хату, усіх чакае поспех – ні ў якім разе нельга забіваць насякомае.

Sputnik, 28 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/113/69217
Текущая дата: 18.11.2024