Белорусский портал в Казахстане

У Жодзіне з`явіцца помнік ліквідатарам-чарнобыльцам



Да 25-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Жодзіне будзе ўсталяваны помнік ліквідатарам.

З ініцыятывай у жодзінскі гарвыканкам звярнулася грамадскае аб`яднанне "Саюз-Чарнобыль Беларусь", зарэгістраванае ў Кіеве. Як паведамляе БелаПАН, гарсавет падтрымаў ідэю, у падтрымку помніка выступіў і старшыня гарвыканкама Міхаіл Амельянчук.

Помнік мяркуецца ўсталяваць на тэрыторыі царквы Святога Арханёла Міхаіла.

Еўрарадыё
27 верасня 2010 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1130/2062
Текущая дата: 15.11.2024