Белорусский портал в Казахстане

Дынаміка ВУП Беларусі за паўгода



Прырост беларускага ВУП знізіўся з 7% да 6,1%, сельгасвытворчасці — з 8,4% да 0,1%

Прырост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені—жніўні 2010 года склаў 6,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам пры гадавым прагнозе 11—13%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені—ліпені прырост склаў 7%.

Пры гэтым аб`ём сельскагаспадарчай вытворчасці павялічыўся на 0,1% супраць 8,4% у студзені—ліпені (прагноз на год 10—11%). Намалот зерня ў першапачаткова апрыходаванай вазе ў сельскагаспадарчых арганізацыях скараціўся на 19,9% (да 6 млн. 658,3 тыс. тон). Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічылася на 5,3%, вытворчасць малака — на 0,6%, яек — на 3,1%.

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 9,8% (у студзені—ліпені — на 9,6%; гадавы прагноз 10—12%), спажывецкіх тавараў — на 12%, у тым ліку харчовых — на 11,1%, нехарчовых — на 13,6%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 6,3% (у студзені—ліпені — 5%; гадавы прагноз 23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 756,8 тыс. кв. метраў жылля (на 7% больш за леташні), у тым ліку 1 млн. 19,4 тыс. у сельскіх населеных пунктах (на 2% менш).

Аб`ём грузаперавозак узрос на 11,9%, рознічны тавараабарот — на 15,7%.

Спажывецкія цэны выраслі ў жніўні на 0,6%, з пачатку года — на 5,1%.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 38,6 тыс. — на 13,4% менш за леташні ўзровень.

Мінск, 12 верасня 2010
Дзмітрый Уласаўт  БелаПАН 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1133/1919
Текущая дата: 15.11.2024