Белорусский портал в Казахстане

На волю выйшлі 5 затрыманых па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду



12 верасня на волю адпушчаныя пяцёра з семярых грамадскіх актывістаў, затрыманых 3 верасня. Гэта Антон Лапцёнак, Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна, Аляксей Жынгероўскі.

Яны вызваленыя без выстаўлення абвінавачванняў. Маладых людзей затрымалі па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду.

Яшчэ аднаго затрыманага, Аляксандра Францкевіча, перавезлі ў Салігорск. Яго падазраюць у падпале апорнага пункта міліцыі ў гэтым горадзе. Праваабаронцы не маюць інфармацыі наконт затрыманага Мікалая Дзядка.

Пад арыштам таксама застаюцца грамадскія актывісты, затрыманыя пазней, 8 верасня. Гэта Таццяна Семінішчава, Уладзімір Валодзін і Аляксандр Бугаёў.

13 верасня 2010
Еўрарадыё

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1133/1929
Текущая дата: 15.11.2024