"Усё, што цяпер адбываецца вакол Беларусі, — гэта задума кучкі высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ ў Мінску.
"Калі раней расійская інфармацыйная прастора была для беларускай тэматыкі проста закрытай, то зараз у яе мэтанакіравана запампоўваецца паток бессаромнай хлусні, дэзінфармацыі дый проста адкрытай лухты, — падкрэсліў прэзідэнт. — Усё гэта прызначаецца вам, расіянам".
Мэта гэтай кампаніі, паводле слоў Лукашэнкі, ясная: "Пераканаць людзей на прасторы ад Калінінграда да Уладзівастока аб тым, што беларусы ледзь ці не ворагі, а іх прэзідэнт — злодзей, забойца, здраднік, а сама Беларусь — вечная нахлебніца Расіі". "Бязглуздзіца поўная", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што рэгіянальныя журналісты, якія прыязджаюць ў Беларусь, расказваюць праўду аб сітуацыі ў краіне. "Калі б не было той праўды, якую несяце вы цяпер, нам было б вельмі цяжка, — сказаў ён. — Калі штосьці і спыняе тых, хто сёння спрабуе нагнятаць становішча вакол адносін Беларусі і Расіі, дык гэта меркаванне расійскага грамадства. І яно сфарміравана найперш вамі. І я ведаю, якія перашкоды чыняць рознага кшталту палітыкі ў Расіі, каб журналіст не трапіў у Беларусь і не выказаў пасля гэтага сваё меркаванне".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
1 кастрычніка 2010 Мінск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1137/2124
Текущая дата: 25.12.2024