Белорусский портал в Казахстане

Сёння — дзень народзінаў Васіля Быкава



19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.

Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.

А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Чытае твор сам аўтар. Кніга была запісаная ў Празе на радыё «Свабода» яшчэ пры жыцці Быкава.

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду», і нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца, а 12.30

Наша Ніва 19 чэрвеня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1139/1077
Текущая дата: 29.09.2024