Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны ў 2013 годзе па рашэнні Прэзідэнта і ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе.
Памятны нагрудны знак ведамства ўяўляе сабой круг срабрыстага колеру, у цэнтры якога ў круглым медальёне з радыяльна разыходнымі стрэлападобнымі прамянямі размешчана відазмененая эмблема камітэта - варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта - Дзяржаўны герб Беларусі. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака ўпрыгожвае надпіс "Аб`ектыўнасць, гонар, айчына".
Нагрудным знакам па рашэнні кіраўніка ведамства могуць узнагароджвацца супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу камітэта, работнікі падначаленых арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ведамства.
26 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
26 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/114/69210
Текущая дата: 18.11.2024