Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 красавіка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 248 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 красавіка

У 1387 годзе з’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень).
У 1945 годзе БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.
У 1992 годзе Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду.
У 2016 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.

Хто нарадзіўся 27 красавіка

1930 год: Май Данцыг, педагог, народны мастак Беларусі.
1951 год: Міхась Башлакоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач Нікола Паганіні і амерыканскі мастак і вынаходнік Самуэль Морзэ.

27 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мартына Спавядальніка.

У народзе верылі, што з гэтага дня пачынаюцца першыя сапраўдныя навальніцы. Назіралі і за жывёльным светам: вароны кідаюць старыя гнёзды і перасяляюцца ў новыя, а лісы выходзяць са сваіх нор. Мусіць, таму гэты дзень у народным календары завецца таксама Мартын Лісагон.

Калі варона крумкае над домам у гэты дзень, лічылася, што яна прарочыць яго жыхарам бяду. Калі ж у хаце хворы, ён нават можа памерці.

Калі пчолы ўжо вылецелі ў поле, вясна будзе цёплай і сонечнай.

Sputnik, 28 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/114/69214
Текущая дата: 18.11.2024