У студзені—ліпені 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, разлічанае паводле метадалогіі плацежнага балансу, склала 2 млрд. 933,7 млн. долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За ліпень гэты паказчык павялічыўся амаль на 500 млн. долараў, хоць у параўнанні са студзенем—ліпенем мінулага года — знізіўся на 300 млн. долараў.
Аб`ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 34,5 млрд. долараў, што на 18,5% больш, чым у студзені—ліпені 2009 года, у тым ліку экспарт — 15,8 млрд. (на 22,2% больш), імпарт — 18,7 млрд. (на 15,6% больш). Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця адмоўнае сальда гандлю таварамі і паслугамі ў 2010 годзе павінна скласці 4,6—4,7 млрд. долараў.
Згодна з метадалогіяй гандлёвага балансу, што ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—ліпені 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 201,1 млн. долараў (у студзені—ліпені 2009 года — 4 млрд. 291,3 млн.).
За сем месяцаў года ў Беларусь увезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя) на 12 млрд. 952 млн. долараў (на 15,9% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 8 млрд. 409,9 млн. долараў, павялічыўшыся на 9,2%. 38,4% вартаснага аб`ёму экспарту і 45,3% імпарту прамежкавых тавараў склалі тавары энергетычныя. На знешні рынак іх пастаўлена на 3 млрд. 231,3 млн. долараў, што на 21,2% менш, чым у студзені—ліпені 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 5 млрд. 871,9 млн. долараў, што на 2,3% менш за ўзровень мінулага года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры 2 млрд. 640,6 млн. долараў.
Станоўчае сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—ліпені 2010 года дасягнула 100,4 млн. долараў (у студзені—ліпені 2009 года — мінус 269,7 млн. долараў).
Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені—ліпені 2010 года характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, яго велічыня склала 865,2 млн. долараў. У параўнанні са студзенем—ліпенем 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 550,6 млн. долараў.
Мінск, 15 верасня 2010
Марына Носава, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1140/1962
Текущая дата: 25.12.2024