Белорусский портал в Казахстане

Брэсцкая ДАІ і байкеры зладзілі аўтамотапрабег да дзяцей у Пружаны



Аўтамотапрабег на карысць дзяцей зладзілі разам з байкерамі брэсцкія аўтаінспектары. Пра гэта распавяла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай ДАІ Наталля Сахарчук:

Сахарчук: "Быў праведзены аўтамотапрабег пад дэвізам “Разам за бяспечныя аўтадарогі для дзяцей”. Падчас яго мы калонай выязджалі ў горад Пружаны з наведваннем дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Праводзіліся разнастайныя конкурсы, віктарыны на веданне правілаў. Сябры “Беларускага клуба БМВ” (брэсцкае аддзяленне) прывезлі дзецям школьныя прыналежнасці, а байкеры з клуба “Гоўлдэн Уінг” - садавіну, сокі, печыва і сплодкія прысмакі".

Як кажа спн. Сахарчук, у адной з кавярняў дзецям арганізавалі салодкі стол, пасля чаго іх завезлі дахаты.

Еўрарадыё   13 сентября 2010
Яўген Бяласін

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1141/1931
Текущая дата: 25.12.2024