Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адмененая забарона на наведванне лясоў насельніцтвам. Клас пажарнай небяспекі знізіўся, вялікай пагрозы распаўсюджвання агню ва ўгоддзях няма, паведамілі "Звяздзе" ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Нагадаем, што ў пачатку жніўня ў сувязі са складанай пажарнай абстаноўкай у лясах Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў абавязала аблвыканкамы вынесці рашэнні аб забароне наведвання лясоў і змяненні тэрмінаў палявання. Гэтая мера, канстатуюць у міністэрстве, адыграла немалаважную ролю ў папярэджанні пажараў — сітуацыя не выйшла з пад кантролю. Калі ачагі ўзгаранняў і з`яўляліся, дык дастаткова хутка ліквідоўваліся, прычым, у большасці выпадкаў — сіламі работнікаў лясной гаспадаркі. Сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўваліся прыкладна ў 60 выпадках з 500.
Сяргей Расолька
Звязда
1 верасня 2010.
Сяргей Расолька
Звязда
1 верасня 2010.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1143/1803
Текущая дата: 24.12.2024