Белорусский портал в Казахстане

Попыт на амерыканскія даляры ў 10 разоў перавысіў прапанову



Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 34 млн. 75 тыс. (попыт — 34 млн. 75 тыс., прапанова — 3 млн. 323 тыс.).

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 2 верасня не змяніўся і склаў 3.015 рублёў.

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,36 рубля да 98,25 рубля. Аб’ём таргоў склаў 496 млн. 215 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 496 млн. 606 тыс., прапанова — 489 млн. 720 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 22 млн. 690 тыс. (попыт — 22 млн. 710 тыс., прапанова — 4 млн. 843 тыс.), а курс вырас на 23 рублі і склаў 3.853 рублі за еўра.

Адносна валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,32% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.045,10 рубля супраць 1.041.72 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,85%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля — на 3,79%, да еўра — умацаваўся на 6,15%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

БелаПАН 2 верасня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1143/1814
Текущая дата: 24.12.2024