Белорусский портал в Казахстане

Узыходзiць зорка



Студэнтка Дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў Iрына Кулагiна захапляецца эстрадным вакалам i народнай песняй. Яна ўдзельнiца шматлiкiх конкурсаў у нашай краiне i замежжы. Лаўрэацкiя дыпломы прывезла з фестываляў у Сафii i Талiне.

Любiмы музычны iнструмент семнаццацiгадовай Iрыны — гiтара. Па класу класiчнай гiтары яна скончыла музычную школу ў родным Лепелi. Яшчэ ў дзяцiнстве пачала пiсаць песнi.

Менавiта з уласным творам — песняй «Купальская» дзяўчына стала пераможцай у намiнацыi «Аўтарская песня» на нядаўнiм конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

Iрына марыць пра вялiкую сцэну, любiць падарожнiчаць па родным краi, старанна вывучае англiйскую мову, а ў вольны час натхнёна вышывае крыжыкам i з цiкавасцю асвойвае кулiнарнае майстэрства нацыянальнай кухнi.

Таiсiя ЛЫСОВА, «Р»
14.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1146/1654
Текущая дата: 24.12.2024