Пра гэта паведаміў начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Палякоў.
Па словах Сяргея Палякова, акцыя арганізуецца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ўжо шаснаццаты раз. У 2023-м яна пройдзе з 17 па 23 красавіка і будзе прымеркавана да года міру і стваральнай працы.
«У Магілёўскай вобласці за гэты перыяд будзе высаджана 3 млн дрэў на тэрыторыі 500 га, — адзначыў ён. — Сярод асноўных парод лясных культур — хвоя, елка, дуб, ясень, клён, ліпа. Акцыя пройдзе ва ўсіх лясгасах, аднак самыя вялікія аб’ёмы пасадак плануецца правесці ў найбольш пацярпелых ад леташняй стыхіі раёнах: Быхаўскім, Горацкім, Клімавіцкім, Магілёўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім».
«У Магілёўскай вобласці за гэты перыяд будзе высаджана 3 млн дрэў на тэрыторыі 500 га, — адзначыў ён. — Сярод асноўных парод лясных культур — хвоя, елка, дуб, ясень, клён, ліпа. Акцыя пройдзе ва ўсіх лясгасах, аднак самыя вялікія аб’ёмы пасадак плануецца правесці ў найбольш пацярпелых ад леташняй стыхіі раёнах: Быхаўскім, Горацкім, Клімавіцкім, Магілёўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім».
Акрамя высадкі лясных культур прадугледжаны работы па рэстаўрацыі існуючых месцаў адпачынку — у рэгіёне за перыяд акцыі яны пройдуць на 35 аб’ектах. Таксама ўдзельнікі ініцыятывы зоймуцца ўборкай смецця — штогод вывозіцца каля 250 куб. м, ачысцяць ад захламленасці прыдарожныя зоны і тэрыторыі вакол населеных пунктаў на плошчы каля 150 га.
Дарэчы, стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром, пазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.
«У Магілёўскай вобласці заяўкі на ўдзел у акцыі ўжо падалі больш за 12,5 тыс. чалавек, аднак іх будзе яшчэ больш — многія падключацца ўжо ў працэсе, — удакладніў Сяргей Палякоў. — Вядома ж, для нас гэта каласальная дапамога. Так, запланаваныя аб’ёмы стварэння лясных культур складаюць каля 20% ад агульнага плана па лесааднаўленні гэтай вясной і каля 12% — ад гадавога задання. Варта адзначыць, што пасадачныя працы ў вясновы перыяд самыя адказныя і маштабныя».
У ходзе акцыі будуць праводзіцца конкурсы на найбольш актыўную арганізацыю і прадпрыемства, а таксама ўстанова адукацыі. Пераможцам уручаць сувеніры і каштоўныя падарункі. Таксама запланаваны мерапрыемствы па экалагічным выхаванні моладзі, у тым ліку экскурсіі па ўжо існуючых экалагічных сцежках і знаёмства з працай устаноў лясной гаспадаркі.
Звязда, 17 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/115/69101
Текущая дата: 18.11.2024