Белорусский портал в Казахстане

Абарона правоў юрыдычных асоб.



Юрасобам у Беларусі забаранілі выкарыстоўваць у найменнях словы «найлепшы», «першы», «адзіны».

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства юстыцыі №31 ад 14 мая ў Беларусі зменены патрабаванні да найменняў юрыдычных асоб. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста.

У прыватнасці, забаронена выкарыстоўваць найменні юрыдычных асоб са словамі ў найвышэйшай ступені параўнання, »якія дазваляюць пазіцыянаваць гэтую юрыдычную асобу ў якасці лідэра пэўнай галіны на падставе яе наймення». Гаворка ідзе аб такіх словах, як, напрыклад, »лепшы», «першы», «адзіны».

Узгадненне найменняў юрыдычных асоб, якія ўтрымліваюць найменні ўжо існуючых юрасоб, будзе праводзіцца толькі з дазволу апошніх.

Так, напрыклад, найменне ТАА »Атлант‑Брэст» будзе ўзгоднена толькі з дазволу ЗАТ «Атлант».

Акрамя таго, дазволена выкарыстанне ўстаялай абрэвіятуры SOS лацінскімі літарамі ў найменнях сацыяльна‑педагагічных устаноў адукацыі — дзіцячых вёсак (гарадках). Гэтая норма ўнесена ў пастанову пасля шматлікіх зваротаў Беларускага фонду »SOS‑дзіцячая вёска».

Пастанова заклікана садзейнічаць удасканаленню працэсу выбару найменняў зноў стваранымі суб’ектамі гаспадарання. Яна прынята »ў мэтах недапушчэння фактаў нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэння правоў ужо існуючых юрыдычных асоб», адзначаюць у Мінюсце.

18 мая 2010      БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1158/721
Текущая дата: 23.12.2024