Фестываль беларускай культуры пройдзе ў Алтайскім краі
Эдуард Півавар БЕЛТА
Фестываль беларускай культуры пройдзе ў Алтайскім краі 19 снежня. Яго правядзенне прымеркавана да 10-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
У праграме фестывалю запланаваны выступленні алтайскіх народных ансамбляў беларускай песні "Чапурушка" і "Крынiчка", правядзенне выстаўкі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Госці мерапрыемства змогуць азнаёміцца з перыядычным выданнем "Пазнай Беларусь", прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні.
У ходзе фестывалю намеснік губернатара Алтайскага края Барыс Ларын і кіраўнік новасібірскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ўручаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны медалі "65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
Ініцыятарамі правядзення фестывалю выступілі адміністрацыя рэгіёну і краёвая грамадская арганізацыя "Беларускае зямляцтва на Алтаі".
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1168/129
Текущая дата: 22.12.2024