Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 красавіка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 270 дзён.

Якія падзеі адбыліся 5 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 красавіка

У 1936 годзе адкрыўся Музей Беларускага Палесся.
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

Хто нарадзіўся 5 красавіка

1793 год: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў.
1954 год: Марыя Дзмітранок, беларуская паэтэса, стваральніца першай у Беларусі школы паэзіі "Лотас".

Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Томас Гобс і шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA Агнэта Фэльтскуг.

5 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Нікана Пячэрскага.

У гэты дзень прыбіраліся ў хаце, а пасля прапальвалі ў лазні.

Назіралі за надвор`ем: калі аблокі плывуць па небе, хутка пройдуць цёплыя дажджы. Зорнае неба прадказвае замаразкі. Сонейка пры ясным небе апоўдні – лета будзе гарачым. Калі пахмурна, летнія месяцы будуць дажджыстыя.

Sputnik
, 5 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/118/68949
Текущая дата: 18.11.2024