У Беларусі больш як 26 тыс. сем`яў палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2022 годзе, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярод іх 7,2 тыс. маладых сем`яў, 11,2 тыс. шматдзетных сем`яў, 1,5 тыс. сем`яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2022 года знаходзілася 586,9 тыс. сем`яў, што на 29,2 тыс. менш, чым на канец 2021 года. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць сем`яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 25,6 тыс., у сельскіх населеных пунктах - на 3,5 тыс. сем`яў.
30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/119/68881
Текущая дата: 18.11.2024