Белорусский портал в Казахстане

Сумесная штабная трэніроўка ВПС і войскаў СПА ў Беларусі пройдзе 4-6 красавіка



З 4 па 6 красавіка пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА Андрэя Лук’яновіча праходзіць сумесная штабная трэніроўка ВПС і войскаў СПА.

Як адзначылі ў прэс-службе Мінабароны, мерапрыемства праходзіць у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА.

На трэніроўцы будуць адпрацаваныя пытанні планавання прымянення ВПС і войскаў СПА ў дзейнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).

Звязда, 4 красавіка 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/119/68977
Текущая дата: 18.11.2024