У ходзе Адзінага дня азелянення ў Мінскай вобласці было высаджана больш за 32 тыс. зялёных насаджэнняў. Аб гэтым расказалі ў Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У раёнах вобласці высадзілі 15 тыс. саджанцаў хвоі, больш за 9 тыс. экзэмпляраў лісцяных раслін і 8 тыс. кустоў.
«Так, удзельнікі акцыі папрацавалі на азеляненні тэрыторыі рэкультываванага кар’ера ў Грэску Слуцкага раёна. У пасадцы дрэў прыняў удзел першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, супрацоўнікі Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, валанцёры з Мінска і Слуцка, навучэнцы мясцовай школы», — адзначылі ў камітэце.
У Салігорску моладзевы актыў, прадстаўнікі арганізацый высадзілі 200 саджанцаў бяроз па вуліцы Набярэжнай.
Навучэнцы Чэрвеньскай СШ нумар 4 разам са сваімі сем’ямі пасадзілі саджанцы дуба, а таксама пладовыя культуры, ягадныя кусты і туі.
Звязда, 22 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/12/75675
Текущая дата: 23.12.2024